|   Эўразьвяз ды Рада Эўропы абмеркавалі сёньня тэму 
              перасьледу беларускімі ўладамі апазыцыі напярэдадні маючых адбыцца 
              прэзыдэнцкіх выбараў. Эўрапейскія арганізацыі зрабілі з гэтай нагоды 
              адмысловыя заявы, у якіх прыводзяцца дэталі парушэньня выбарных 
              правоў напярэдадні галасаваньня 19 сакавіка. 
             Аўстрыя, якія цяпер старшынюе ў ЭЗ, выступіла з заявай адносна 
              стабільнага пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, чый цяперашні лідэр 
              Лукашэнка імкнецца захаваць уладу і стаць прэзыдэнтам трэці раз 
              запар.  
            Эўразьвяз і Рада Эўропы асудзілі арышт лідэра беларускай апазыцыі 
              Вінцука Вячоркі і назвалі яго чарговым доказам таго, што рэжым Лукашэнкі 
              ня хоча гарантаваць грамадзянам асноўныя ўмовы для вольных і празрыстых 
              выбараў. 
              
            Радыё Свабода 
             
             
             |