|   Украіна далучылася да заявы Эўрапейскага Зьвязу 
              адносна перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе агенцтва «ІНТЭРФАКС-Украіна». 
             Паводле прэсавай службы МЗС Украіны, у заяве выказваецца занепакоенасьць 
              спробамі істотна абмежаваць дзейнасьць мясцовых назіральнікаў і 
              апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, запужваньнем дыпляматаў з краінаў 
              Эўразьвязу, а таксама стварэньнем перашкодаў для атрыманьня візаў 
              і акрэдытацыі журналістаў гэтых краінаў.  
            Эўразьвяз працягвае ажыцьцяўляць маніторынг сытуацыі ў Беларусі 
              і мае намер прымяніць абмежавальныя захады датычна некаторых асобаў, 
              калі выбары ня будуць адбывацца ў адпаведнасьці са стандартамі і 
              абавязкамі Беларусі ў межах АБСЭ. 
              
            Радыё Свабода 
             
             
             |