Сёньня ўплывовая польская газэта «Gazeta 
                      Wyborcza» надрукавала частковы сьпіс асобаў, якія Эўрапарлямэнт 
                      прапануе ўнесьці ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу. 
                      Нашаму карэспандэнту, аднак, з правераных крыніцаў у Эўрапарлямэнце 
                      ўдалося здабыць поўны сьпіс. 
                     
                      1. Сяргей Атрошчанка — выдавец газэты «Обозреватель».  
                      За што: закрыцьцё газэты «Свободные новости», судовыя скаргі 
                      супраць газэты «Народная Воля».  
                    2. Лілія Ананіч — намесьнік міністра інфармацыі  
                      За што: ціск на журналістаў, суўдзел у закрыцьці незалежных 
                      мэдыяў.  
                    3. Ларыса Багуслаўская — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    4. Алег Бажэлка — генэральны пракурор да 2000 году  
                    5. Іван Бранчаль — намесьнік кіраўніка сьледчага аддзелу 
                      генпракуратуры  
                      За што: Не зрабіў усё магчымае, каб прыцягнуць да крымінальнай 
                      адказнасьці вінаватых у зьнікненьнях апазыцыйных палітыкаў. 
                     
                    6. Віктар Галаванаў — міністар юстыцыі  
                      За што: рэпрэсіі і перасьлед сяброў незалежных прафсаюзаў. 
                     
                    7. Уладзімір Холад — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    8. Людміла Даўжэнка — судзьдзя ў Менску  
                      За што: вырак у справе Міхаіла Марыніча, палітвязьня.  
                    9. Марына Казловіч — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    10. Аляксандар Малалетаў — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    11. Валер Міцкевіч — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    12. Натальля Пяткевіч — намесьніца кіраўніка адміністрацыі 
                      прэзыдэнта  
                      За што: шматлікія парушэньні закону, фальсыфікацыі вынікаў 
                      выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.  
                    13. Алег Праляскоўскі — памочнік прэзыдэнта — начальнік 
                      галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта 
                       
                      За што: парушэньні Канстытуцыі, фальсыфікацыя вынікаў выбараў 
                      і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.  
                    14. Уладзімір Русакевіч — міністар інфармацыі  
                      За што: ціск на прэсу, саўдзел у закрыцьці незалежных мэдыяў. 
                     
                    15. Уладзімір Сінякоў — начальнік галоўнага ўпраўленьня 
                      кадравай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта  
                      За што: зьнішчэньне прынцыпаў самакіраваньня, ціск на мясцовыя 
                      ўлады, арганізацыя выбарчых фальсыфікацыяў.  
                    16. Мікалай Шаўцоў — былы начальнік галоўнага ідэалягічнага 
                      ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта  
                      За што: парушэньне канстытуцыі, разьвіцьцю і ўвядзеньне 
                      мэханізмаў ідэалягічнага кантролю, фальсыфікацыя вынікаў 
                      выбараў і рэфэрэндумаў на розных узроўнях.  
                    17. Ніна Шпак — дырэктар інстытуту грамадзка-палітычных 
                      дасьледаваньняў пры адміністрацыі прэзыдэнта  
                      За што: фальсыфікацыя вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў на 
                      розных узроўнях.  
                    18. Уладзімір Цецоха — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    19. Рыгор Васілевіч — старшыня Канстытуцыйнага суду  
                    20. Пятро Яскевіч – сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    21. Маргарыта Жорава — сябра ЦВК  
                      За што: масавыя фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў 
                      на розных узроўнях.  
                    Наступныя асобы — супрацоўнікі міліцыі і КДБ ўнесеныя ў 
                      сьпіс «за саўдзел у арыштах апазыцыянэраў, кіраўніцтва акцыямі 
                      разгону дэманстрантаў, прад’яўленьне ім абвінавачаньняў, 
                      удзел у палітычных сьледзтвах».  
                    22. Віктар Скурат — начальнік Завадзкога аддзяленьня міліцыі 
                      ў Менску  
                      23. Уладзімір Сьмірноў — начальнік міліцыі Маскоўскага раёну 
                      ў Берасьці  
                      24. Іван Смолікаў — начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну 
                      ў Гомелі  
                      25. Вастль Шылаў — начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну 
                      Магілёва  
                      26. Станіслаў Васілеўскі — начальнік міліцыі Ленінскага 
                      раёну Гародні  
                      27. Леанід Абрамюк — кіраўнік Цэнтральнага РАУС  
                      28. Аляксандар Акінчыц — начальнік Бялыніцкага РАУС  
                      29. Анатоль Беляшэўскі — Кіраўнік Гарадзенскага РАУС  
                      30. Сяргей Бясьсьмертны — кіраўнік Савецкага РАУС  
                      31. Уладзімір Басалыга — начальнік РАУС у Менску  
                      32. Сяргей Далдоў — начальнік РАУС  
                      33.Генадзь Гадко — начальнік Кастрычніцкага РАУС Горадні 
                       
                      34. Міхась Калатухін — начальнік міліцыі ў Берасьці  
                      35. Аркадзь Касьцючык — начальнік РАУС Ленінскага раёну 
                      Берасьця  
                      36. Анатоль Куляшоў — начальнік ГАУС ў Менску  
                      37. Вячаслаў Курэль — начальнік міліцыі ў Магілёве  
                      38. А.Манікайла — начальнік ОРУ ў Менску  
                      39. Іван Мікуліч — начальнік РАУС Маскоўскага раёну Менску 
                       
                      40. Уладзімір Міхневіч — начальнік РАУС Партызанскага раёну 
                      Менску  
                      41. Аляксандар Найдэнка — начальнік РАУС Савецкага раёну 
                      Менску  
                      42. Уладзімір Ніковіч — начальнік сьледчага аддзелу КГБ 
                      па Менску і Менскай вобласьці  
                      43. Іван Падгорскі — начальнік фрунзенскага РАУС Менску 
                       
                      44. Аляксандар Палянскі — начальнік РАУС Кастрычніцкага 
                      раёну Магілёва 
                      45. Уладзімір Рудзішкін — начальнік Ленінскага РАУС  
                      46. Ігар Саньнікаў — начальнік Першамайскага РАУС  
                      47. Міхаіл Сіманкоў — начальнік РАУС Ленінскага раёну, Магілёў 
                      
                    Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                       
                     
                      
                     |