|   Сёньня пачынаецца вясновая сэсія літоўскага парлямэнта. 
              У парадку дня — праект рэзалюцыі з асуджэньнем рэпрэсіяў супраць 
              апазыцыі у Беларусі. У праекце выказваецца салідарнасьць з беларускімі 
              дэмакратычнымі сіламі. 
             Рэзалюцыю адносна Беларусі у Сойме Літвы ініцыяваў сябра парлямэнцкай 
              групы «За дэмакратычную Беларусь» Вацлаў Станкевіч. З прапановай 
              выказаць стаўленьне Сойму да дзеяньняў беларускіх уладаў супраць 
              апанэнтаў аўтарытарнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі выступіла 
              і віцэ-старшыня літоўскай партыі кансэрватараў «Саюз Айчыны» Раса 
              Юкнявічэне, якая ачольвае групу «За дэмакратычную Беларусь».  
            У праекце рэзалюцыі гаворыцца: «Сойм Літвы, ацэньваючы рэпрэсіі 
              ўладаў Беларусі супраць лідараў апазыцыі і іншых удзельнікаў выбараў, 
              рэзка асуджае такія дзеяньні і выказвае салідарнасьць з людзьмі 
              суседняй Беларусі, якія імкнуцца да свабоды і эўрапейскай дэмакратыі.» 
              
            Тацяна Поклад 
              Радыё Свабода 
             
             
               
             |