|   У Вашынгтоне ў Хэльсынскай камісіі ЗША адбыліся 
              грамадзкія слуханьні пад назовам «Адмова ад свабоды: Беларусь напярэдадні 
              выбараў». Хэльсынская камісія — гэта незалежнае фэдэральнае агенцтва, 
              якое займаецца маніторынгам выкананьня правоў чалавека ў сьвеце. 
             Удзел у слуханьнях узялі кангрэсмэн Крыстафэр Сміт, які прадстаўляў 
              адміністрацыю Белага Дому, намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША 
              Дэвід Крэмэр, які даў дастаткова жорсткую ацэнку дзейнасьці прэзыдэнта 
              Лукаашэнкі і перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, а таксама сэнатар 
              Браўнбэк.  
            На слуханьня выступалі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый — 
              рэдактарка «Студэнцкай думкі» Ірына Віданава, прадстаўнікі дэпартамэнту 
              Эўразіі Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту, Нацыянальнага дэмакратычнага 
              інстытуту, Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, аддзелу 
              Цэнтральнай Эўропы Нацыянальнага фонду дэмакратыі. 
              
            Радыё Свабода 
             
             
             |