|   Сёньня ў Варшаве каля каля амбасады Расеі прайшоў 
              пікет супраць падтрымкі Масквой цяперашняга кіраўніка Беларусі. 
              У акцыі ўзялі ўдзел палякі, беларусы і ўкраінцы са сваімі нацыянальнымі 
              сьцягамі і транспарантамі з надпісам «Гэта сорам — падтрымліваць 
              Лукашэнку». 
             Адзін з арганізатараў пікету прачытаў зварот да расейскага прэзыдэнта 
              Пуціна, у якім утрымліваецца заклік спыніць у тым ліку і эканамічную 
              падтрымку беларускага рэжыму.  
            (Арганізатар пікету: ) «Мы заклікаем спадара прэзыдэнта спыніць 
              падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае канстытуцыйныя 
              правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і зрабіць усё магчымае, каб 
              прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі, 
              а ў выпадку фальсыфікацыі — не прызнаваць вынікаў выбараў. Заклікаем 
              спыніць стварэньне беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы да часу, 
              пакуль беларусы ня будуць мець магчымасьці свабодна выказацца ў 
              гэтай справе. Дапамога апошняму дыктатару Эўропы — гэта сорам для 
              Расейскай Фэдэрацыі».  
              
            Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
             
             
               
             |