|   Беларускія ўлады адмовіліся выдаць беларускія ўязныя 
              візы ўсім сямі дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, якія мелі намер 
              паехаць у Беларусь на прэзыдэнцкія выбары ў якасьці назіральнікаў. 
             Афіцыйны Менск патлумачыў адмовы тым, што дэпутаты ад Эўрапарлямэнту 
              ня могуць назіраць за выбарамі, бо Эўрапарлямэнт не прызнае цяперашні 
              беларускі парлямэнт легітымным — адпаведны ліст у гэтай справе падпісаў 
              намесьнік мінсітар замежных справаў Беларусі Герасіменка.  
            Гэтую інфармацыю нашаму радыё пацьвердзіў дэлегацыі Богдан Кліх. 
             
            (Кліх: ) «У лісьце з адмовай ёсьць такое папярэджаньне, я б нават 
              сказаў пагроза, што калі мы паспрабуем перасекчы мяжу «у іншы спосаб», 
              гэта будзе лічыцца правакацыяй. Прызнаюся, што з намі гуляліся ў 
              дзіўную гульню. У сярэдзіне мінулага тыдня паступіла неафіцыйная 
              інфармацыя, што візы не атрымаюць два дэпутаты ад Польшчы і адзін 
              ад Літвы, а іншыя атрымаюць. Потым ізноў неафіцыйна нам стала вядома, 
              што ўсе атрымаюць. Яны папросту правяралі, як мы будзем рэагаваць. 
              Ну а тое, што мы ўрэшце не атрымалі візы сьведчыць аб тым, што беларускія 
              ўлады вельмі баяцца,каб інфармацыя пра хаду выбарчай кампаніі ў 
              Беларусі, якую нельга назваць дэмакратычнай, стала вядомая ўсяму 
              сьвету. Такімі, хутчэй за ўсё, будуць і самі выбары. Мы былі б там 
              прадстаўнікамі вольнага сьвету. Гэта ўладам непатрэбна, яны ня хочуць, 
              каб міжнародная супольнасьць ведала праўду».  
            Заўтра ўвечары ў Страсбуры адбудзецца сустрэча дэпутатаў, якія 
              абмяркуюць сытуацыю і вырашаць, што рабіць далей. 
             
              Радыё Свабода 
             
             
               
             |