|   На дзень выбараў 19 сакавіка на межах Беларусі 
              зь Літвой, Польшчай і Украінай адбудуцца акцыі салідарнасьці «Belarus 
              Welcome to Europe» (Ласкава запрашаем Беларусь у Эўропу!). У гэтых 
              акцыях салідарнасьці зь беларускім дэмакратычнымі сіламі возьмуць 
              удзел міжнародныя незалежныя назіральнікі, якіх беларускія улады 
              не пусьцілі у краіну. 
             На літоўска-беларускім памежжы акцыя пачнецца на кантрольна-прапускным 
              пункце у Лаварышках аб 11-й гадзіне 19 сакаквіка. Акцыя мае на мэце 
              прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў і сродкаў масавай інфармацыі да 
              беларускіх праблемаў.  
            Аргаінізатар акцыі ў Літве, каардынатар Цэнтру аб'яднаных беларускіх 
              ініцыятываў Томас Тамілінас, кажа, што Літва, як і Украіна і Польшча, 
              хоча паказаць гэтай акцыяй, што яны насамрэч добрыя суседзі, якіх 
              хвалююць беларускія падзеі:  
            (Тамілінас: ) «Наша мэта — паказаць, што Беларусь, што ідэя беларускай 
              дэмакратыі і прагрэсу ў гэтай краіне важная насамрэч ня толькі самім 
              беларусам, але і яе суседзям».  
            Плянуеца, што на літоўска-беларускай мяжы найперш зьбяруцца каля 
              50 грамадзянаў Літвы, Польшчы, Даніі і іншых краінаў Эўразьвязу. 
              Гэта прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, якіх беларускія улады 
              не пусьцілі ў краіну назіраць за выбарамі.  
            Да іх далучацца ўсе ахвотныя. Таксама у дзень выбараў у Беларусі 
              адбудзецца пікет Таварыства беларускай культуры ў Літве ля беларускай 
              амбсады ў Вільні. 
              
            Тацяна Поклад 
              Радыё Свабода 
             
             
               
             |