|   15 сакавіка ля будынку Еўрапарламенту ў Страсбургу 
              група беларускіх студэнтаў зладзіла пікет. У дзеянні прымалі ўдзел 
              больш за 20 чалавек, сярод іх былі студэнты з Францыі, Польшчы, 
              Украіны, Скандынавіі. Да акцыі далучыліся польскія дыпляматы, якія 
              разам са студэнтамі трымалі партрэты зняволяных сябраў «Партнэрства» 
              і вядомых палітычных дзеячаў.  
            Студэнты зачыталі зварот да беларускіх уладаў з заклікам правесці 
              свабодныя адкрытыя выбары, як мага хутчэй вызваліць усіх арыштаваных 
              падчас выбарчай кампаніі і не ўжываць сілавыя сродкі супраць свайго 
              народа. На пікеце прысутнічалі журналісты канала Euronews, польскага 
              і страсбурскага тэлебачання. 
             
              Радыё Свабода 
               
               
             |