|   Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю, арганізаваны 
              швэдзкімі палітыкамі, адбыўся і ў Стакгольме. Каля сотні чалавек 
              патрабавалі свабодных выбараў у Беларусі. З прамовай выступіла міністар 
              замежных справаў Швэцыі Лайла Фрэйвалдз. Яна заявіла, што Швэцыя 
              вельмі занепакоеная тым, якімі мэтадамі цяперашняе беларускае кіраўніцтва 
              спрабуе ўтрымацца пры ўладзе.  
            Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, транспаранты 
              ў падтрымку адзінага кандыдата ў прэзідэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных 
              сілаў Аляксандра Мілінкевіча, плякаты з надпісамі «Лукашэнка-апошні 
              дыктатар Эўропы».  
            Потым, таксама ў Стакгольме адбыўся яшчэ адзін пікет, арганізаваны 
              беларускай дыяспарай — «Звязам беларусаў Швецыі». Пікет салідарнасьці 
              зь Беларусьсю прайшоў таксама ў Парыжы — насупраць беларускай амбасады. 
              
            Хартия-97 
               
               
             |