|   Сёньня ў цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся 
              пікет салідарнасьці зь беларускай дэмакратыяй. Некалькі дзясяткаў 
              чалавек — беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Чэхіі, сябры беларускай 
              суполкі ў Чэхіі «Скарына» трымалі бел-чырвона-белыя сьягі і плякаты. 
             Акцыю распачаў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, які распавёў 
              пра апошнія падзеі ў Менску. Са словамі падтрымкі беларускай дэмакратыі 
              выступіў дэпутат Сэнату Чэскай Рэспублікі Сватоплук Карасэк.  
            Прамаўлялі і беларускія студэнты, якія патрабавалі правядзеньня 
              справядлівых выбараў і спыненьня перасьледу актывістаў апазыцыі. 
              У акцыі бралі ўдзел колішнія чэскія дысыдэнты — падпісанты Хартыі-77. 
             
              
             Радыё Свабода 
              
            На фото: пикет солидарности с белорусской демократией, 
              выступление депутата сената Чешской Республики Сватоплука Каресека, 
              Прага, 19 марта 2006 
               
               
             |