|   Зварот Прэзыдэнта ЗША з нагоды 88-х угодкаў утварэньня 
              БНР 
             
              «Я вітаю ўсіх тых, хто працуе на карысьць вяртаньня свабоды і адзначае 
              88-я ўгодкі першай спробы ўсталяваць незалежнасьць Беларусі.  
            Свабода — гэта права, якое даецца кожнаму чалавеку па нараджэньні 
              і дае пастаянную надзею ўсяму чалавецтву. Прага справядлівасьці, 
              свабоды, павагі да правоў чалавека і надзейнага ды рэпрэзэнтатыўнага 
              ўраду, зьяўляецца унівэрсальнай. Нацыі разьвіваюцца тады, калі таленты 
              і свабоды квітнеюць, а не тады, калі яны падаўляюцца. Урады могуць 
              натхніць грамадзтва і надаць уладу грамадзянам толькі праз захаваньне 
              законнасьці, абмежаваньне ўлады дзяржавы, правядзеньне свабодных 
              і справядлівых выбараў ды павагі да правоў усіх людзей.  
              Я з павагай стаўлюся да тых, хто працуе на карысьць вяртаньня свабоды 
              ў Беларусі. Думкі нашай нацыі знаходзяцца з тымі, хто перасьледаваўся, 
              быў затрыманы, кінуты ў турмы і зьбіты за свае намаганьні. Злучаныя 
              Штаты асуджаюць дзеяньні беларускіх службаў аховы парадку раніцай 
              24 сакавіка і заклікаюць усіх сяброў міжнароднай супольнасьці далучыцца 
              да нас і асудзіць любыя злоўжываньні, а таксама патрабаваць ад беларускіх 
              уладаў паважаць права ўласных грамадзянаў мірна выказваць свае меркаваньні. 
              Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць і надалей падтрымліваць народ Беларусі 
              і тых, хто дапамагае Беларусі заняць належнае месца ў дэмакратычнай 
              судружнасьці». 
              
             Радыё Свабода 
               
               
             |