|   Мяркуецца, туды ўвойдуць усе тыя людзі, якія маюць 
              дачыненне да ўмацавання ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі: 
              сябры выбарчых камісіяў, дзяржаўныя СМІ, рэктары і дэканы, якія 
              выключаюць студэнтаў, АМАП і міліцыя, якія збіваюць людзей, суддзі, 
              якія беспадстаўна судзяць і садзяць у турмы людзей за іх погляды. 
            Прыкладныя катэгорыі людзей, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі, 
              аб`яўленыя Еўрасаюзам некалькі дзён таму:  
            - Старшыні і сакратары выбарчых камісіяў, якія прымалі ўдзел у 
              фальсіфікацыі вынікаў выбараў 
              - Дэканы, намеснікі дэканаў, рэктары, ідэолагі, якія змушалі да 
              галасавання за Лукашэнку альбо да галасавання датэрмінова, якія 
              выганялі студэнтаў за палітычныя погляды 
              - Кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных інстытуцыяў, установаў, 
              якія ўжывалі рэпрэсіі супраць людзей дэмакратычных поглядаў, заганялі 
              на датэрміновае галасаванне альбо, злоўжываючы сваімі паўнамоцтвамі, 
              прымушалі галасаваць за Лукашэнку 
              - Усё кіраўніцтва і ўсе вядучыя і рэдактары БТ, ОНТ, СТВ, ЛАД, кіраўніцтва 
              і рэдактары Беларускага радыё 
              - Усе рэдактары дзяржаўных газетаў, намеснікі рэдактараў, аўтары, 
              якія адкрыта служаць рэжыму Лукашэнкі 
              - Усе міністры, намеснікі міністраў, сябры Адміністрацыі прэзідэнта. 
               
              - Усе беларускія ўдзельнікі канцэртаў ЗА БЕЛАРУСЬ  
              - Кіраўніцтва АМАПу, міліцыі па ўсёй Беларусі. 
              - Усе суддзі, якія незаконна рэпрэсавалі дэмакратычных актывістаў 
              
            Хартия-97 
             
               
             |