|   «Я вельмі абураны тым, як улады абышліся з людзьмі, 
              што выйшлі засведчыць сваё законнае права на свабоду, на справядлівасць. 
              Тым больш, гэта выглядае непрыстойна, што адбываецца ў дзень вялікага 
              свята беларускага народа 25 сакавіка. Марныя ўсе гэтыя высілкі людзей, 
              якія фальсіфікуюць не только выбары, а ўсе, што можна фальсіфікаваць. 
              Нічога гэтым яны не даб`юцца. Такім спосабам гвалту, разбою, праўду 
              не задушыць і сапраўдную волю не задушыць. І ўладам не хапае ня 
              толькі элементарнага сумленьня, і розума не хапае, каб вось гэтае 
              зразумець. Ганарыцца трэба тымі нашымі грамадзянамі, якія не могуць 
              цярпець гвалту і здзеку і выходзяць, каб заявіць свой пратэст. Асабліва 
              трэба ганарыцца маладымі людзьмі. Як жа ня сорамна пра гэтыю слаўную, 
              патрыятычную моладзь казаць такія гнуснасці, якія колькі дзен гучаць 
              па дзяржаўнаму тэлебачанню? І ўсё-такі за ўсе гэта прыйдзецца плаціць 
              — гэтага не даруюуь ні людзі, ні Бог. Так нельга абыходзіцца са 
              сваім народам. Народ за гісторыю сваю заслужыў іншай долі, свабоднага 
              жыцця. Я хачу пажадаць усім: і моладзі, і усім, хто разумее наша 
              становішча — каб не падалі духам, не верылі ашуканцам і правакатарам, 
              каб стойка трымаліся сваёй пазыцыі, бо увесь прагрэсіўны дэмакратычны 
              свет з намі. І сам Бог з намі. Значыць, перамога за намі. Жыве Беларусь!», 
              — заявіў Народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч для прэсавага цэнтру 
              Хартыі-97, каментуючы жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску 
              ў Дзень Волі. 
              
            Хартия-97 
             
             
               
             |