Акцыю салідарнасці з беларускімі дэманстрантамі
ў Менску 26 сакавiка зладзілі Беларуска-Еўрапейскае З`адзіночанне
Бельгіі і Офіс за Дэмакратычную Беларусь у Брусэлі. Прадстаўнікі
гэтых арганізацый і проста сябры баларускай грамады ў Бельгіі выйшлі
на плац Шуман, да будынкаў Рады Еўразвязу і Еўракамісіі, трымаючы
бел-чырона-белыя сцягі і банэры са словамі «Свабоду палітвязням»,
«Лукашэнка-апошні дыктатар Еўропы», «Жыве Беларусь», «Мы за свабоду!»,
«Расея, хопіць падтрымліваць Лукашэнка!».
Акцыяй цікавіліся людзі, што праходзілі ля плошчы і журналісты.
Дзякуючы шырокаму асвятленню беларускай тэмы ў еўрапейскіх медыях
у апошнія некалькі тыдняў, пешаходы пазнавалі бел-чырвона-белы сцяг
як сымбаль дэмакратычных зменаў на Беларусі. Яны падыходзілі да
пікетоўшчыкаў каб выказаць сваю падтрымку пальтвязням ў Менску і
спадзяванні, што беларускія улады спыняць рэпрэсіі супраць мірных
дэманстрантаў.
Хартия-97
|