|   26 сакавіка ў Парыжы па закліку французскай асацыяцыі 
              «Беларускія перспектывы» адбылася акцыя салідарнасці ў падтрымку 
              тысяч беларусаў, што выйшлі на вуліцы Мінска ў гэты дзень. Каля 
              сотні грамадзян Францыі, Беларусі і Украіны, студэнтаў, інтэлектуалаў 
              і праваабаронцаў, сабраліся на плошчы каля Цэнтра Пампіду, каб выступіць 
              супраць шматлікіх фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 
              і арыштаў удзельнікаў акцыі пратэсту.  
            Удзельнікі мітынгу заявілі: «Мы глыбока шакіраваныя жорсткасцю 
              дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас разгону маніфестантаў у Дзень 
              Волі. Мы атрымалі шматлікія фота- і відэаматэрыялы, а таксама вусныя 
              сведчанні з месца падзей. Яшчэ да пачатку выбараў, мы пачулі заявы 
              беларускіх улад, каторыя абвінавачвалі апазіцыю ў падрыхтоўцы дзяржаўнага 
              перевароту. Учора мы ўбачылі, як лавіна дзяржаўнага насілля абвалілася 
              на людзей з кветкамі ў руках. Тут, у Францыі, мы прывітаем адвагу 
              ўсіх тых, хто пазнаў праследаванні, хто быў пабіты, паранены ці 
              затрыманы да і пасля выбараў, каторыя нельга прызнаць свабоднымі. 
              Мы ваказваем гэтым людзям сваю падтрымку, а таксама іх родным і 
              блізкім, з каторымі мы падзяляем трывогу і боль.» 
            Больш сотні подпісаў было сабрана пад петыцыяй да беларускіх кіраўнікоў, 
              дзе асуджаюцца насілле і жорсткасць у адносінах да беларускіх грамадзян, 
              каторыя выказалі свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта 
              Рэспублікі Беларусь. 
              
            Хартия-97 
             
             
               
             |