|   Сьвяточныя мерапрыемствы ў Варшаве пачаліся ад 
              выступу на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў цэнтры польскай 
              сталіцы ўроцлаўскага рок-гурту Siddhartha. Потым прысутныя накіраваліся 
              да будунку Беларускай амбасады — гэта даволі далёка — прыблізна 
              6-7 кілямэтраў. Увесь гэты шлях музыкі гурту Siddhartha ехалі на 
              адмысловай плятформе, усталяванай на грузавіку і працягвалі граць. 
              Каля амбасады было каля 500 чалавек — дзесяткі бел-чырвона-белых 
              сьцягоў, транспаранты з партрэтамі зьніклых палітыкаў.  
            Прысутныя спрабавалі ўручыць прадстаўнікам амбасады пэтыцыю, у 
              якой выказваецца пратэст супраць фальсыфікацыяў і жорсткіх разгонаў 
              акцыяў пратэсту, аднак ніхто з будынку не выйшаў.  
            Тады ўдзельнікі акцыі пачалі сканадаваць «Амбасадар, так быць ня 
              можа!» 
            Увесь час прысутныя на знак салідарнасьці ставяць подпісы на доўгай 
              блакітнай стужцы, якая ў бліжэйшыя дні будзе адвезеная ў Беларусь. 
             
            На сценах амбасады праз пректар праглядаліся здымкі з акцыі пратэсту 
              ў Мінску 25 сакавіка. 
            Урачысты канцэрт і вечарына з нагоды Дня Волі адбылася таксама 
              ў Беластоку. Акцыя салідарнасьці прайшла ў Познані. 
              
            Хартия-97 
               
               
             |