|   26 сакавіка на цэнтральнай плошчы канадзкага гораду 
              Таронта перад гарадзкой управай адбыўся шматлюдны мітынг, прысвечаны 
              88-м угодкам БНР і ў знак пратэсту супраць гвалту і перасьледаў 
              ў Беларусі. На ім выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, сакратар 
              прэм’ер-міністра Канады Джэйсан Кэні, дэпутаты парлямэнту Борыс 
              Вжэсьнеўскі і Пэгі Нэш, пісьменьніца Вольга Іпатава і іншыя. 
             «Мы ведаем, як цяжка давялося пераадольваць наступствы таталітарызму 
              на Украіне, і мы будзем пераконваць нашых парламентароў больш увагі 
              удзяляць такім жа працэсам у Беларусі» — сказаў Борыс Вжэснеўскі. 
             
            Мітынг пачаўся гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», а закончыўся 
              радкамі песьні «Магутны Божа», якія спявалі ня толькі удзельнікі 
              гурту «Яваровыя людзі» са Згуртаваньня беларусаў Канады, але і ўся 
              плошча. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатакарткамі 
              апошніх гвалтоўных дзеянняў улад Беларусі, каля якіх тоўпілася мноства 
              людзей. «Мы з вамі, беларусы!» — гаварылі канадыйцы, што таксама 
              прыйшлі на мітынг у падтрымку дэмакратыі ў краіне «апошняй дыктатуры 
              ў Еўропе».  
              
            Канада заявіла, што скарачае стасункі з Беларусьсю ў сувязі з ўжываньнем 
              гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і затрыманьнямі 
              ўдзельнікаў акцый. 
             Міністар замежных справаў Канады Пітэр Макей паведаміў, што ён 
              выклікаў амбасадара Беларусі, каб выказаць яму асуджэньне Атавы 
              таго, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. 
              Кіраўнік МЗС Канады назваў беларускія выбары “абсалютнай абразай 
              дэмакратычных прынцыпаў».  
            Міністар замежных справаў паведаміў, што Канада цяпер абмяжуе афіцыйныя 
              стасункі зь Беларусьсю консульскімі дачыненьнямі, пытаньнямі, зьвязанымі 
              з правамі чалавека і дэмакратычнага разьвіцьця, а таксама зь міжнароднай 
              бясьпекай, накшталт зьнішчэньня наземных мінаў. Пітэр Макей таксама 
              запатрабаваў вызваліць канадзкага журналіста, затрыманага ў Менску 
              ў часе акцыі пратэсту. Фрэдэрык Левуа працаваў у Менску без акрэдытацыі 
              МЗС Беларусі і быў затрыманы ў ноч на 24 сакавіка падчас ліквідацыі 
              намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. У той жа дзень яго асудзілі 
              на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сям'я 23-гадовага канадзкага 
              журналіста непакоіцца аб яго стане і звярнулася да канадзкіх уладаў 
              з просьбай аказаць садзеяньне ў яго вызваленьні. Сваякі апасаюцца 
              за здароўе Фрэдэрыка Левуа, паведамляе «Сі-бі-сі ньюс Манрэаль». 
              
             Радыё Свабода 
              
            На фото: митинг против насилия и репрессий в Беларуси, 
              Торонто, Канада, 26 марта 2006 
             
             
               
             |