|   Парлямэнтары розных фракцый Эўрапарлямэнту падпісалі 
              адкрыты ліст, у якім выказваюць салідарнасьць зь беларускімі дэмакратычнымі 
              сіламі. 
            Гэты ліст ініцыявала дэпутатка зь Нямеччыны Элізабэт Шрэдтэр. У 
              ім ухваляюцца дзеяньні дэманстрантаў на Кастрычніцкім пляцы. «Калі 
              ніякія свабодныя выбары больш немагчымыя, мірныя дэманстрацыі зьяўляюцца 
              адзіным шляхам, каб выказаць свой пратэст», — гаворыцца ў лісьце. 
             
            Дэпутаты таксама заяўляюць, што мірныя пратэсты мужных людзей у 
              Беларусі былі ўвасабленьнем новай сілы ў Беларусі, якая «зможа прывесьці 
              да дэмакратыі й эканамічнага ўзьлёту».  
            Дэпутаты патрабуюць, каб візавыя санкцыі з боку Эўразьвязу не абмяжоўваліся 
              толькі пэрсонай Аляксандра Лукашэнкі, а былі пашыраны на асоб, якія 
              мелі дачыненьне да фальсыфікацыі выбараў і ліквідацыі пратэстаў 
              на Кастрычніцкім пляцы. Парлямэнтары абмяркоўваюць рэзалюцыю па 
              Беларусі й прапануюць адмовіць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дэмакратычнай 
              легітымнасьці. 
              
             Радыё Свабода 
             
             
               
             |