|   Дзесяткі папяровых самалёцікаў са свамі пажаданьнямі 
              А.Лукашэнку падрыхтавалі беларусы, якія жывуць у Чэхіі. Да моманту 
              інаўгурацыі яны запусьцілі самалёты на тэрыторыю беларускага пасольства. 
             Сярод пасланьняў, напісаных на крылах, былі: «Мы не верым у тваю 
              перамогу» , «Вяртайся у калхоз» , «Перадайце Лукашэнку, што Скарына 
              жыў у Празе, а не ў Пецярбургу» , «Третьего не дано!» , «Слава нашым 
              братам у няволі» і інш. На акцыю была выкліканая чэская паліцыя. 
              Тады ўдзельнікі вырашылі працягнуць дзейства каля расейскай амбасады, 
              дзе выказалі асуджэньне маскоўскаму кіраўніцтву за падтрымку беларускага 
              рэжыму.  
            У паштовую скрынку беларускага пасольства таксама быў апушчаны 
              допіс са словамі Вацлава Гавэла, якія ўсвой час сталі лёзунгам чэхаславацкай 
              аксамітнай рэвалюцыі : «Pravda a laska zvitezi nad zlem a nenavisti» 
              — «Праўда і любоў перамогуць зло і нянавісьць» . На самалётах таксама 
              былі рэпрадукаваныя лёзунгі чэскай вясны «Мы любім Гавэла» . Некалькі 
              дзён таму дыпляматы беларускага пасольства не адчынілі Вацлаву Гавэлу, 
              калі той хацеў наведаць прадстаўніцтва і перадаць свой допіс.  
              
            Радыё Свабода  
               
             |