|   16 сакавіка а трэцяй гадзіне ў Празе адбыўся флэшмоб-пэрформанс 
              каля помніку Францыску Скарыну. На флэшмоб прыйшло каля 20 чалавек. 
             Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць таго, што Аляксандар Лукашэнка 
              ўзнагародзіў Ордэнам Скарыны шэраг расейскіх поп-сьпевакоў, якія 
              падтрымвалі яго праз прапагандысцкія канцэрты напярэдадні прэзыдэнцкіх 
              выбараў.  
            Нагадаем, у адпаведнасьці з законам «Аб дзяржаўных узнагародах 
              Рэспублікі Беларусь», Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца 
              грамадзяне «за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага 
              адраджэньня, а таксама за прапаганду культурнай спадчыны беларускага 
              народу».  
            Удзельнікі пэрформансу сабраліся перад помнікам першадрукару ў 
              Празе а 3-й гадзіне, прымацавалі да белых маек чырвоныя літары і 
              сталі па парадку ў ланцуг, такім чынам стварыўшы лёзунг:  
            «Ордэны Скарыны — героям Беларусі».  
              
            Радыё Свабода 
            
             
             
               
             |