Учора, 16 красавіка, у Дзень беларускай
салідарнасьці, які гэтым разам супаў з адным самых найвялікшых
сьвятаў каталікоў — Уваскрашэньне Хрыстова, актывісты супраціву
«Зубр» з Магілёўшчыны замовілі імшу ў Касьцёле сьвятога
Станіслава. У велічным храме Магілёва маладыя людзі разам
зь іншымі прыхаджанамі падчас сьвяточнага набажэнства згадвалі
зьніклых вядомых беларускіх грамадзкіх дзеячаў, людзей,
што пацярпелі ад шматлікіх рэпрэсіяў рэжыму, маліліся за
будучыню сваёй краіны.
zubr-mogilev.org
|