|   16 красавіка актывісты салігорскага «Маладога Фронту» 
              правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы гораду. Каля трыццаці 
              чалавек запалілі сьвечкі перад будынкам гарвыканкаму.  
            Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных 
              і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.  
            «У сьвеце апошніх падзей, зьвязаных з палітычным перасьледам лідэраў 
              Маладога Фронта й ўзбуджанымі крымінальнымі справамі, вельмі радуе 
              актыўнае стаўленьне да акцый салідарнасьці моладзі. Моладзь сьмела 
              адстойвае сваю пазыцыю, не апусьціла галавы і працягвае сваю барацьбу 
              за Свабоду. Прыемна, што пасьля, выбараў нас стала яшчэ больш, а 
              ўпэўненасьць у сваіх сілах толькі падвысілася. Мы і далей будзем 
              заклікаць усіх сумленных грамадзян прыймаць удзел у акцыях салідарнасьці 
              з палітвязьнямі, з семьямі зьніклых, з усімі хто змагаецца за Свабоду 
              на Беларусі. Мы верым у пабеду і ў яе хуткі надыход, бо за намі 
              праўда!», — сказаў адзін з ўдзельнікаў акцыі. 
              
            Хартия-97 
               
             |