|   16 красавіка, у Дзень салідарнасці з Беларуссю, 
              жыхары Варшавы прыйшлі да амбсады Расеі ў Польшчы, каб сказаць «не» 
              падтрымцы дыктатуры ў Беларусі. Пратэстуючыя запалілі свечкі і трымалі 
              ў руках партрэты зніклых у Беларусі лідэраў апазыцыі і журналіста. 
              «Мы згодныя з тым, што запланаванаваны на ліпень 2006 года саміт 
              «вялікай васьмёркі» не мусіць прайсці ў Санкт-Петярбургу, калі ў 
              Беларусі не будзе спынены тэрор супраць грамадзянскай супольнасці, 
              не будуць даследаваныя справы зніклых апанентаў рэжыма, пакуль не 
              будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні», — заявіў адзін з арганізатараў 
              акцыі, старшыня «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» Антось 
              Цялежнікаў. 
            Падчас акцыі з амбасады да пратэстуючых выйшаў мужчына, які не 
              прадставіўся. Ён з цікаўнасцю спытаў, дзеля чаго сабраліся прысутныя, 
              што за асобы на плакаце і «хто іх забіў», са «зразуменнем» паківаў 
              галавою, і са словамі «удачы» зыйшоў на тэрыторыю амбасады. 
              
            Хартия-97 
             
             
               
             |