|   Арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі 
              «Партнэрства» Міколу Астрэйку, Цімафею Дранчуку, Эніры Браніцкай, 
              Аляксандру Шалайку і Дзянісу Нібійку працягнулі тэрмін утрыманьня 
              пад вартай яшчэ на два месяцы. 
             Актывістаў «Партнэрства», якое сваёй мэтай ставіла назіраньне 
              за выбарамі, абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае 
              правы грамадзянаў.  
            Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і Цімафея 
              Дранчука затрымалі 22 лютага, а Дзяніса Нібійка — 16 сакавіка. Ім 
              забараняюць сустрэчы са сваякамі.  
            Выключэньне зрабілі для Цімафея Дранчука, якому днямі дазволілі 
              спатканьне з жонкай. Арыштаваным дазволілі ліставацца і атрымліваць 
              перадачы раз на два тыдні й грашовыя пераводы на 50 тысяч рублёў 
              раз на месяц. 
              
            Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
             
             
               
             |