Студэнтаў факультэту тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага
Ўніверсітэта 26 красавіка пасля заняткаў вязуць саджаць дрэвы ў
Салігорск.
Шмат студэнтаў гэтага факультэту былі затрыманыя падчас акцыяў
пратэста на Кастрычніцкай плошчы і атрымалі арышты. Адзін з іх,
Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з універсітэту. Іншых выклікаюць
да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць пісаць распіскі аб тым, што
яны не будуць удзельнічаць у акцыях апазіцыі, паведамілі прэс-цэнтру
Хартыі’97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных.
Хартия-97
|