|   24 красавiка на Кастрычніцкім пляцы быў пастаўлены 
              жоўта-блакітны намёт з чырвоным надпісам «Нас не спыніць». Намёт 
              прастаяў дзьве хвіліны — людзі ў цывільным скінулі яго ў падземны 
              пераход, зламалі і вынесьлі ў мэтро. За мужчынам, які нібыта меў 
              дачыненьне да намёту, пагналіся міліцыянты... 
             На Кастрычніцкім пляцы пасьля 19-ай гадзіны быў заўважаны кіраўнік 
              палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Юры Падабед. На падыходах 
              і па пэрымэтры разьмеркаваліся пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі 
              міліцыі. А 8-й вечара яны правялі першае затрыманьне. Міліцыянты 
              пазналі былога абаронцу намётавага гарадка Ільлю Шыманскага, які 
              накіроўваўся на плошчу разам са сваімі сябрамі.  
            (Дзяўчына: ) «Падабед ходзіць за намі літаральна па пятах. Залезьлі 
              ў пакет, пабачылі лістоўкі — «Пройдзем!» 
            (Юнак: ) «Калі я падышоў, то ўжо два спэцназаўцы ў камуфляжнай 
              форме трэсьлі яго. Хацеў забраць сумку, але было позна. Ільля вось 
              толькі 22-га красавіка выйшаў. Ён сядзеў 10 сутак, як толькі ўзялі 
              намётавы гарадок, пасьля 7-га красавіка яго зноў тут узялі».  
            (Другі юнак: ) «Яго прывялі вось сюды, да аркі, якая насупраць 
              Палацу рэспублікі. Пад’ехаў мікрааўтобус, і яго ўпіхнулі туды». 
             
            На момант прадрыхтоўкі матэрыялу дзяжурны Цэнтральнага райаддзелу 
              міліцыі Менску пацьвердзіў, што Ільля Шыманскі знаходзіцца пад вартай. 
              
            Радыё Свабода 
               
               
             |