У Магілёве раніцай затрымалі юрысконсульта 
                      Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра 
                      Караўлёва. Яго сілай пасадзілі ў машыну, калі ён выходзіў 
                      з дому. Дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць. 
                     Сёньня ж ва ўправу КДБ выклікаюць старшыню Магілёўскай 
                      філіі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Галіну Лісіцыну. 
                      Супрацоўнікі КДБ цьвердзяць, што спадарыня Лісіцына арганізоўвала 
                      выезд магілёўцаў на «Чарнобыльскі шлях» у Менск і такім 
                      чынам парушыла закон. Аляксандар Каралёў і Галіна Лісіцына 
                      належаць да незарэгістраванай Партыі працы.  
                     
                     
                      Радыё Свабода 
                    
                     
                     
                     
                     
                     |