|    У інтэрвію расейскай газэце «Время новостей» амэрыканскі 
              палітоляг, былы дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай 
              бясьпекі Зьбігнеў Бжазінскі зазначыў, што найважнейшым на ліпеньскім 
              саміце «вялікай васьмёркі» будзе пытаньне Беларусі. 
             «Мы назіраем поўную адсутнасьць дэмакратыі ў апошняй дыктатуры 
              Эўропы. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасьць ЗША. Адначасна трывожыць 
              нас і роля Расея, бо яна дае падтрымку Беларусі», — сказаў у інтэрвію 
              расейскай газэце амэрыканскі палітоляг.  
            На думку Зьбігнева Бжазінскага, пытаньне разьвіцьця дэмакратычных 
              інстытутаў у Эўропе мае быць пастаўлена на ліпеньскім саміце васьмёркі 
              максымальна сур’ёзна. 
             
              
            Радыё Свабода 
             
               
             |