|   Шасьцёра актывістаў «Маладога Фронту» правялі флэш-моб 
              каля турмы на Акрэсьціна. Яны апранулі чырвоныя майкі зь літарамі, 
              якія складаліся ў надпіс: «За што?» і пастаялі некалькі хвілінаў, 
              заклаўшы рукі за галавой, уздоўж плоту турмы, тварам да сьцяны. 
             Юнакі не сталі чакаць, пакуль выклікаюць міліцыю і хутка разышліся. 
             
            Нагадаем, цяпер за кратамі ў турме на Акрэсьціна знаходзяцца лідэры 
              дэмакратычнай апазыцыі — Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, 
              Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка і Зьміцер Дашкевіч. 
              
            Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
                     
             
               
             |