|    Міжнародная ліга правоў чалавека заклікала прэзыдэнта 
              ЗША Джорджа Буша зрабіць «спэцыяльныя захады» ў адказ на наступ 
              на правы чалавека і актывістаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. 
             «Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі павінны сачыць за крызісам 
              у Беларусі і прадстаўляць палітычны прытулак тым грамадзянам Беларусі, 
              якія пакідаюць сваю краіна з-за страху за сваё жыцьцё», — заявіў 
              кіраўнік Міжнароднай лігі правоў чалавека Робэрт Арсэнолт у сваім 
              лісьце да прэзыдэнта ЗША.  
            Ліга рэкамэндуе адміністрацыі ЗША прызначыць адмысловага пасланьніка, 
              які будзе каардынаваць кантакты з беларускай грамадзянскай супольнасьцю 
              і міжнародныя захады, такія як увядзеньне санкцыяў супраць беларускіх 
              чыноўнікаў. Міжнародная ліга Правоў чалавека таксама заклікала Джорджа 
              Буша зрабіць публічны жэст падтрымкі беларускай апазыцыі і грамадзянскай 
              супольнасьці падчас сустрэчы кіраўнікоў краінаў «вялікай васьмёркі». 
              
            Радыё Свабода 
             
             
               
             |