|   Прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2006 года карэнным 
              чынам змяніла сітуацыю ў Беларусі. Нягледзячы на татальны кантроль, 
              масавыя рэпрэсіі і запалохванні дыктатура не здолела зламіць волю 
              народа да свабоды. Дзесяткі тысяч беларусаў, якія выйшлі на вуліцу, 
              нягледзячы на пагрозу смяротнага пакарання, прадэманстравалі ўсяму 
              свету свае жаданне бачыць краіну свабоднай і дэмакратычнай. Рэжым 
              пацярпеў маральную паразу. 
            Абсалютна відавочна, што канчатковай перамогі можна дасягнуць толькі 
              ў выніку аб'яднання ўсіх дэмакратычных сілаў. Каардынацыі ў межах 
              партыйнай кааліцыі ўжо недастаткова. На павестцы дня стаіць стварэнне 
              агульнанароднага дэмакратычнага руху, які будзе здольны аб'яднаць 
              мільёны прыхільнікаў дэмакратычных змен. Неабходна дакладна прадумаць 
              спосаб аб'яднання, назву руха, формы дзейнасці і магчымасці рэгістрацыі. 
              Гэта неабходна рабіць ужо зараз. 
            Мы заклікаем грамадскія дэмакратычныя ініцыятывы стаць часткай 
              гэтага руху. У якасці першага крока маладзёвы рух ЗУБР заяўляе аб 
              перапыненні дзейнасці пад сваім брэндам і працягу супраціва ў межах 
              новага агульнанацыянальнага руху. 
            Толькі аб'яднаўшыся мы здолеем перамагчы! 
            За вашу и нашу свабоду! 
             
                     
             
               
             |