|   Сёньня эстонскі ўрад прыняў рашэньне аб забароне 
              на ўезд у краіну прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу 
              іншых службовых асобаў Беларусі. Забаронена таксама выдаваць гэтым 
              асобам транзытныя візы праз Эстонію. 
             Рашэньне эстонскага кабінэту было заснаванае на рэкамэндацыі Рады 
              Эўразьвязу ўвесьці візавыя і іншыя санкцыі адносна беларускіх афіцыйных 
              асобаў у сувязі з «масавымі парушэньнямі правоў чалавека і выбарчых 
              стандартаў» напярэдадні і падчас прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 
              2006 году.  
            Паводле прэсавай службы эстонскага ўраду, Эстонія мае намер ужыць 
              адносна беларускіх урадоўцаў таксама і фінансавыя санкцыі.  
            Рашэньне аб забароне на ўезд у краіны Эўразьвязу Лукашэнку і яшчэ 
              30 беларускім афіцыйным асобам было прынятае ў красавіку Радай Эўразьвязу, 
              якая складаецца зь міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага 
              Зьвязу. 
              
            Радыё Свабода 
                     
             
               
             |