Латвія зрабіла сёньня неабходныя ўнутраныя працэдуры
для ўвядзеньня забароны на ўезд на сваю тэрыторыю Аляксандра Лукашэнкі
і яшчэ 30 беларускіх афіцыйных асобаў.
Гэтая забарона ўведзеная ў парадку выкананьня пастановы Рады Эўразьвязу,
прынятай 10 красавіка сёлета. Рашэньне Рады Эўразьвязу было матываванае
«масавымі парушэньнямі правоў чалавека і выбарчых стандартаў» напярэдадні
і падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Радыё Свабода
|