|   Увечары 16 траўня ў цэнтры Магілёва адбыўся флэшмоб, 
              прымеркаваны да Дня салідарнасьці. Каля трох дзясяткаў маладых магілёўцаў 
              са значкамі «За Свабоду» а 20.30 прыйшлі на цэнтральную гістарычную 
              плошчу гораду, каб запаліць тут сьвечкі салідарнасьці з ахвярамі 
              палітычных рэпрэсій, палітзьняволенымі, з усімі, хто прагне пераменаў 
              у Беларусі. Многія ўдзельнікі акцыі павязалі сінія й джынсавыя стужкі 
              на вопратку, рукзакі й сумкі. Запаленыя на плошчы сьвечкі былі бачныя 
              нават з супрацьлеглага берагу Дняпра.  
             
               
            
             Хартия-97 
 
             
               
             |