|   На беразе Дзьвіны, каля крыжа, усталяванага на 
              месцы забойства арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, пакутніка за веру, 
              кананізаванага каталіцкай ды вуніяцкай царквамі, а 7-й вечара сабраліся 
              маладыя людзі. Але сьвечкі былі запаленыя імі ў гонар іншае падзеі 
              — з нагоды Дня салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі ды сем'ямі 
              зьніклых беларускіх грамадзянаў. 
             Абвестка пра акцыю толькі сёньня зьявілася на адным з віцебскіх 
              інтэрнэт-форумаў. Невядомы ініцыятар напісаў: «Ужо не першы раз 
              мы выйдзем на вуліцу й будзем салідарнымі з усімі, хто быў у турме 
              пасля выбарау, й тымі, што яшчэ ня выйшлі на волю. Нас шмат! Мы 
              — будучыня! Не стабільнасць утопіі нам патрэбная, а прагрэс і развіцьцё!» 
            Міліцыянты на гэтую абвестку ніякім чынам не зрэагавалі — прынамсі, 
              паблізу ад месца правядзеньня акцыі не было заўважана ніводнага 
              супрацоўніка і ніводнай службовай машыны.  
            На заклік адгукнуліся 25 хлопцаў і дзяўчат: яны прыйшлі на Ўсьпенскую 
              горку са сьвечкамі, якія разьмясьцілі на пастамэнце памятнага крыжа. 
              Завязаўшы на крыжы блакітную стужку з надпісам «Беларусь — у Эўропу!», 
              удзельнікі акцыі плячо да пляча моўчкі паўсталі вакол.  
            Акцыя салідарнасьці працягвалася прыблізна 40 хвілін. 
               
            
             Радыё Свабода 
             
             
               
             |