|   16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, ў цэнтры 
              Варшавы з самай раніцы стаяў намет, над якім луналі бела-чырвона-белы 
              і джынсавы сцягі. Да намёта былі прымацаваныя здымкі беларускіх 
              палітвязняў. Актывісты Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі 
              збіралі подпісы ў падтрымку палітзняволеных.  
            Увечары ў варшаўскім клубе «Рэмонт», на будынку якога вісеў вялізарны 
              10-мэтровы бела-червона-белы сцяг, адбыліся яшчэ два мерапрыемствы, 
              прысвечаныя Дню салідарнасці з Беларусьсю. На пачатку у клубе прайшла 
              мультымедыйная прэзэнтацыя Дней салідарнасці з Беларусьсю, якія 
              праходзяць у Польшчы кожны месяц з 16 кастрычніка 2005 году.  
            Пасля у клубе выступіў вядомы беларускі рок-гурт ZET, які забаронены 
              ў Беларусі разам з іншымі рок-гуртамі, якія выступалі на акцыях 
              апазыцыі.  
             
               
            
             Хартия-97  
                     
             
               
             |