|   Рада Эўрапейскага зьвязу адмысловай пастановай 
              уводзіць абмежавальныя фінансавыя меры супраць беларускіх чыноўнікаў, 
              якія вінаватыя ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 
              сакавіка 2006 году, грубых парушэньнях выбарчага заканадаўства, 
              зьнішчэньні грамадзкіх інстытутаў, перасьледу дэмакратычнай апазыцыі. 
             Згодна з гэтым рашэньнем будуць замарожаныя ўсе выяўленыя рахункі 
              і маёмасьць у краінах Эўразьвязу, зьвязаныя наўпрост ці ўскосна 
              з наступнымі беларускімі чыноўнікамі:  
            1. Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнт Беларусі;  
              2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта;  
              3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта; 
               
              4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, 
              адказны за ідэалёгію;  
              5. Алег Праляскоўскі, памочнік прэзыдэнта і кіраўнік ідэалягічнай 
              управы адміністацыі прэзыдэнта;  
              6. Аляксандар Радзькоў, міністар адукацыі;  
              7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі;  
              8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі;  
              9. Аляксандар Зімоўскі, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі;  
              10. Уладзімер Канаплёў, старшыня Палаты прадстаўнікоў;  
              11. Мікалай Чаргінец, кіраўнік камісіі Савету Рэспублікі;  
              12. Сяргей Касьцян, кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў;  
              13. Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр БРСМ;  
              14. Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтравыбаркаму;  
              15. Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор;  
              16. Алег Сьліжэўскі, кіраўнік аддзелу грамадзкіх аб’яднаньняў і 
              партыяў Мін'юсту;  
              17. Аляксандар Харытон, кансультант гэтага аддзелу Мін'юсту;  
              18. Яўген Сьмірноў, першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага 
              суду;  
              19. Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску; 
               
              20. Мікалай Трубнікаў, судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску; 
               
              21. Мікалай Купрыянаў, намесьнік генэральнага пракурора;  
              22. Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ;  
              23. Васіль Дземянцей, першы намесьнік старшыні КДБ;  
              24. Леанід Козік, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў;  
              25. Аляксандар Каляда, старшыня Берасьцейскай абласной выбарчай 
              камісіі;  
              26. Уладзімер Міхасёў, старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі; 
               
              27. Леанід Лучына, старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі; 
               
              28. Ігар Карпенка, старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі; 
               
              29. Уладзімер Курловіч, старшыня Менскай абласной выбарчай камісіі; 
               
              30. Мікалай Мяцеліца, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі; 
               
              31. Міхаіл Пішчулёнак, старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі; 
               
              32. Віктар Шэйман, старшыня Рады Бясьпекі;  
              33. Дзьмітры Паўлічэнка, камандзір брыгады спэцназу;  
              34. Уладзімер Навумаў, міністар унутраных справаў;  
              35. Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтравыбаркаму;  
              36. Юры Падабед, камандзір палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. 
             
              
            Радыё Свабода 
             
             
               
             |