|   Рашэньне вынес суд Маскоўскага раёну г.Мінска. 
              Праз два тыдні Юры Радзівіл будзе на волі, бо ўжо болей за два месцы 
              ўтрымлвіаецца ў СІЗА г. Мінска. Юры Радзівіл, актывіст апазіыці, 
              кіроўца кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, 
              быў затрыманы асобамі ў цывільным 2 сакавіка 2006 г. Перад гэтым 
              ягоная машына была абстраляная з пісталета «асобамі ў цывільным». 
              Юрыя Радзівіла абвінавацілі за супраціў супрацоўнікам міліцыі і 
              ў гвалце ў адносінах да іх. Справа была ўзбуджаная па ч.2 арт. 363 
              КК РБ (супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае 
              грамадзкі парадак). 
               
            
             Праваабарончы цэнтр «Вясна-96» 
             
             
               
             |