Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы «Дзеля
абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі». У аргкамітэт
ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і
Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых
прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў
трапілі ў турмы.
Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням.
Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай
катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Прэсавая
служба аргкамітэту паведамляе свой электронны адрас: politzek@tut.by
Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода
|