|   У Варшаве, на пляцы Пілсудзкага, адбылася ўрачыстая 
              імша, якую служыў папа рымскі Бэнэдыкт XVI . На пляцы прысутнічалі 
              сотні тысячаў чалавек, сярод якіх ад двух да трох тысячаў беларусаў 
              зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гербамі сваіх гарадоў. 
             Беларусы былі добра заўважныя ў моры людзей. Іх прысутнасьць адзначаюць 
              усе тэлеканалы.  
            Прыкладна аб 11:20 паводле менскага часу з папскага алтара была 
              прачытаная малітва на беларускай мове. У малітве прагучаў заклік 
              маліцца за свабоду і годнасьць людзей, чыя правы парушаюцца:  
            «Памятаючы пра тое, што людзі розных рас, нацыянальнасьцей і народаў 
              зьяўляюцца адной сям’ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага 
              чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца 
              грамадзянскія правы — каб ніхто не цярпеў ад прымусу, дыскрымінацыі 
              і прычыненай крыўды...» 
              
            Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
                     
             
               
             |