|   26 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася 
              акцыя ў абарону палітвязьняў, удзел у якім прынялі актывісты «Маладога 
              Фронту». 
            А 20-гадзіне, негледзячы на моцны дождж, некалькі дзясяткаў чалавек 
              сталі з партрэтамі асуджаных на 15 сутак лідэраў «Маладога Фронту» 
              Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Мэтай акцыі стала прыцягненьне 
              увагі да крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і цынічнага 
              арышту лідэраў «Маладога Фронту». 
            Прэс-служба «Маладога Фронту» не паведамляе аб затрыманьнях. 
               
            
             Хартия-97  
                     
             
               
             |