|   Маладзёвыя актывісты з Салігорску Максім Сяменчык, 
              Іван і Ільля Шылы 29 траўня пачалі галадоўку пратэсту супраць перасьледу 
              маладафронтаўцаў. Актывісты галадаюць на прыватнай кватэры. На гаўбцы 
              вывешаная расьцяжка «Свабоду палітвязьням!» Да вечара колькасьць 
              галадоўнікаў мае павялічыцца.  
            Непаўнагадовыя браты Шылы — школьнікі, Сяменчык навучаўся ў ПТВ, 
              але яго выгналі «за прагулы»: хлопец адседзеў 10 сутак у Жодзінскай 
              турме пасьля разгону намётавага гарадку ў Менску. «Мы пайшлі на 
              такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны 
              перасьлед лідэраў Маладога Фронту. Мы патрабуем спыненьня крымінальнай 
              справы супраць маладафронтаўцаў і неадкладнага вызваленьня ўсіх 
              палітвязьняў. Мы заклікаем далучацца да галадоўкі прадстаўнікоў 
              іншых арганізацыяў і рэгіёнаў», — заяўляюць галадоўнікі. 
               
            Аркадзь Шанскі 
              Наша нiва  
                     
             
               
             |