|   У нядзелю а 9-й гадзіне вечара на плошчы Савецкай 
              моладзь правяла флэш-моб «За Свабоду!». Каля дзясятку маладых людзей 
              згрупаваліся ў цэнтры плошчы і сынхронна прымацавалі да сваіх грудзей 
              значкі «Я за Свабоду». Затым таксама зладжана яны пачалі надзьмуваць 
              каляровыя паветраныя балёнікі ў камбінацыі белы, чырвоны і зноў 
              белы. Гэтыя своеасаблівыя букеты з балёнікаў нацыянальных колераў 
              разам са значкамі «За свабоду» маладыя людзі прапаноўвалі мінакам. 
              Акцыя доўжылася 15 хвілінаў, пакуль на плошчы не зьявілася міліцыя. 
              Удзельнікі флэш-мобу, аднак, пасьпелі разыйсьціся. Дзе-нідзе ў горадзе 
              да позьняга вечара можна было сустрэць маладыя пары і групы моладзі, 
              якія гулялі і сядзелі на лаўках, трымаючы паветраныя балёнчыкі з 
              прымацаванымі да іхных шнуркоў значкамі «За Свабоду!».  
            Гэтая акцыя ў Магілёве была падрыхтаваным флэш-мобам, які група 
              маладых патрыётаў правяла ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі 
              «За Свабоду», абвешчанай нядаўна Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. 
             
               
            
             
            belngo.info  
                     
             
               
             |