|   Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту далучыліся 
              да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў 
              руху й вызваліць усіх палітзьняволеных. 
            Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Уладзімір Дубовік, Антаніна 
              Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей Янушэўскі, 
              Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі пайсьці на такія крайнія 
              меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед актывістаў 
              Маладога Фронту й цэнічныя арышты лідэраў руху. 
            Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас галадоўкі 
              ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты й зараз вымушаны 
              здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі днямі ў Менску адбываецца 
              шэраг моладзевых акцыяў, у якіх маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел. 
             
              
            Пресс-служба МФ 
                     
             
               
             |