|   У знак салідарнасьці з лідэрамі Маладога Фронта, 
              што зараз знаходзяцца за кратамі, і з тымі прыхільнікамі пераменаў, 
              якія перасьледуюцца ўладамі за ўдзел у палітычным жыцьці, 29 травеня 
              актывісты салігорскага Маладога Фронта запалілі дзясяткі сьвечак 
              на цэнтральнай плошчы горада.  
            Тут жа былі разьмешчаны партрэты вядомых палітвязьняў і пацярпелых 
              ад рэжыму. На агонь сьвечаў пачало зьбірацца вельмі шмат зацікаўленых 
              людзей. Усе пыталіся пра людзей на партрэтах, што зь імі зараз. 
              На агонь падыйшлі і супрацоўнікі міліцыі. Спачатку пешы патруль, 
              потым пад'ехалі супрацоўнікі на веласіпедах, а пазьней і на машыне. 
              Каля дзясятка міліцыянтаў, гледзячы на сьвечы, ня ведалі што рабіць. 
             
            Парадзіўшыся па тэлефоне з начальствам супрацоўнікі пачалі таптаць 
              сьвечкі і раскідваць іх нагамі, што вельмі абурала мінакоў. Нехта 
              нават патэлефанаваў у дзяжурную частку і паскардзіўся, што ля дзясятка 
              міліцыянэраў сьмецьцяць па сярод горада.  
              
            Пресс служба МФ 
                     
             
               
             |