|   У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся 
              тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах. 
            Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед 
              лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца 
              ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, 
              Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.  
            Зьміцер Хведарук: «Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. 
              У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не 
              будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, 
              што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі».  
              
            Пресс-служба МФ 
               
               
             |