|   Працы па правах чалавека і дэмакратычным развіцці 
              ў Беларусі была нададзена ўвага з двух бакоў. Незалежна адзін ад 
              аднаго Фонд памяці Аны Лінд і Форум жывой гісторыі адзначылі ўзнагародамі 
              двух актыўных беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Праваабаронцы 
              Таццяна Равяка і Аляксандр Бяляцкі былі выбраныя стыпендыятамі Аны 
              Лінд 2006 года і адпаведна лаўрэатамі Пэра Ангера. Уручэнне ўзнагарод 
              адбудзецца ў Стакгольме 14 чэрвеня. 
            — Тое, што дзве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагароджваюць 
              беларускіх абаронцаў правоў чалавека, паказвае, што сусветнае супольнасць 
              з сур’ёзнасцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі 
              і, трэба спадзявацца, будзе падмацоўваць гэту працу ў накірунку 
              да больш стабільнай і дэмакратычнай Беларусі, — кажа Інгвар Карлсан, 
              былы прэм’ер-міністр Швецыі, а зараз старшыня Фонда памяці Аны Лінд. 
            У якасці кіраўніка аб’яднання «Вясна» Аляксандр Бяляцкі на працягу 
              дзесяці год дапамагаў і прапаноўваў прававую падтрымку тысячам чалавек, 
              якія пацярпелі ад рэжыму. Журы матывавала сваё рашэнне так: «За 
              сваю бясстрашную барацьбу за права простых людзей змагацца супраць 
              парушэнняў правоў чалавека, Аляксандр Бяляцкі ўзнагароджваецца прэміяй 
              Пэра Ангера 2006 года за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі.» 
            — У сваёй барацьбе ён і яго калегі не аднойчы паўставалі перад 
              судом. Нягледзячы на пагрозы і пераслед, ён і яго арганізацыя працягвалі 
              звяртаць увагу грамадскасці на рэгулярныя выпадкі абмежавання правоў 
              чалавека з боку рэжыма і змагаліся супраць гэтага. Гэта дзякуючы 
              такім людзям, як Бяляцкі, жыве мара пра дэмакратычную будучыню Беларусі, 
              — кажа Роберт Хорд, генеральны сакратар Шведскага Хельсінскага камітэта 
              па правах чалавека, арганізацыі, што намініравала Бяляцкага на прэмію 
              Пэра Ангера. 
            Стыпендыя Аны Лінд 2006 года вылучаецца Таццяне Равяка з наступнай 
              матывацыяй праўлення: «З вялікай адданасцю, эмпатыяй і ўпартасцю 
              раскрывае Таццяна Равяка нападкі і дае падтрымку і голас пацярпелым. 
              Яна бясстрашна супрацьстаіць палітычнаму ціску і распаўсюджвае веды 
              пра альтэрнатыўныя тыпы грамадстваў, дзе ніводнае права не парушаецца. 
              Яе мужная і мэтанакіраваная праца натхняе і робіць вялікі ўклад 
              у фармаванне перадумоў стварэння адкрытай дэмакратычнай Беларусі.» 
            — Таццяна Равяка праводзіць па-сапраўднаму важную працу па распаўсюджванню 
              ведаў аб правах чалавека і аб тых парушэннях, якія маюць месца ў 
              Беларусі. Як вядучы прадстаўнік арганізацыі па правах чалавека «Вясна», 
              яна зрабіла істотны ўклад у развіццё дэмакратыі, свабоды слова і 
              правоў чалавека. Таццяна Равяка, безумоўна, вартая стыпендыі, — 
              кажа старшыня Фонда памяці Аны Лінд Інгвар Карлсан. 
            Фонд памяці Аны Лінд быў заснаваны з мэтаю ўшанавання памяці забітай 
              кіраўнічкі міністэрства замежных спраў Швецыі Аны Лінд, а таксама 
              каб паказаць, што насілле не павінна перамагаць над вераю ў тое, 
              што ўплыў можна рабіць мірнымі сродкамі і праз дэмакратычныя каналы. 
              Фонд памяці вылучае штогод стыпендыю чалавеку, арганізацыі ці праекту, 
              які дзейнічае ў духу Аны Лінд. Больш поўная інфармацыя на старонцы 
              www.annalindhsminnesfond.se.  
            Форум жывой гісторыі па даручэнню ўрада штогод адмініструе і вылучае 
              прэмію імя пасла Пэра Ангера. Прэмія з’яўляецца міжнароднай і вылучаецца 
              за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі. Першая прэмія 
              была дадзена ў 2004 годзе. Больш поўная інфармацыя на старонцы peranger.levandehistoria.se. 
              
            Хартия-97 
             
             
               
             |