Каля 30 чалавек сабраліся ўчора на прыступках каля
гандлёвага дому на Нямізе. Яны трымалі ў руках талеркі, на якіх
было напісана «Галадоўка». Маладыя людзі тлумачылі мінакам, што
гэта акцыя падтрымкі галадоўнікаў, якія патрабуюць спыніць перасьлед
моладзі а таксама вызваліць палітвязьняў.
Мінакі даволі добразычліва ставіліся да флэш-мобу, але супрацоўнікі
міліцыі не пасьпелі на гэтую акцыю, тая цягнулася літаральна 10
хвілінаў. Аднак журналісты заўважылі, што большасьць спэцназаўцаў
былі ў самім гандлёвым доме. Такім чынам, акцыя скончылася без затрыманьняў.
Любоў Лунёва
Радыё Свабода
|