Менск
Разгон апазыцыйнай акцыі адбыўся ў Менску. Некалькі дзясяткаў чалавек
пайшлі са сьвечкамі да расейскай амбасады, іх спынілі на рагу Багдановіча
і Камуністычнай міліцыянты ў цывільным. Яны загадалі падвезьці аўтобус
спэцназу і пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі. Затрымана каля
чатырох дзясяткаў чалавек. Празь некалькі гадзінаў прэвэнтыўна затрыманых
удзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады, перапісаўшы пашпартныя
зьвесткі, адпусьцілі на волю.
Жодзіна
У Жодзіне былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага
руху — Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас.
Як паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст гэтага руху Павал Красоўскі,
яны бралі ўдзел у флэш-мобе «Прамень Свабоды» ля будынку Жодзінскага
гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя
«зайчыкі».
Берасце
А 16 гадзіне ў Берасці прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці,
які адзначаецца 16-га чысла кожнага месяца. Цягам 30 хвiлiнаў каля
20 берасцейскiхя актывiсты апазыцыі, стоячы ўздоўж вул. Пушкiнскай,
адной з самых шматлюдных вулiц горада, трымалi партрэты людзей,
знiклых або памерлых пры нявысветленых абставiнах падчас панавання
рэжыму Лукашэнкi.
Акцыя выклiкала надзвычайную цiкавасць з боку мiнакоў: людзi бесперапынна
падыходзiлi да ўдзельнiкаў i цiкавiлiся мэтаю мерапрыемства. Варта
адзначыць, што пераважная большасць мiнакоў ужо ведала iмёны людзей
на партрэтах, а таксама сэнс лiчбы «16», размешчанай на кожным партрэце.
Некаторыя людзi падыходзiлi да ўдзельнiкаў ланцуга i кожнаму з iх
пацiскалi руку, выказвалi падтрымку, горача дзякавалi.
Акцыя прайшла без затрыманняў, мiлiцыi падчас яе заўважна не было.
Молодечно
В Молодечно более 30 человек приняли участие в акции, приуроченной
к Дню солидарности. Молодежные активисты, а также простые горожане
вышли на Центральную площадь города и прошли с зажженными свечами
к камню-памятнику, установленному в городе «Мученикам за Свободу
и Независимость Беларуси». У камня они возложили белые и красные
цветы.
Барановичи
В День солидарности в Барановичах (Брестская область) на центральную
площадь Ленина к зданию городского исполкома вышли 15 молодежных
активистов. Молодые люди были одеты в джинсы и держали в руках свечи
солидарности с политическими заключенными, семьями пропавших лидеров
оппозиции, всеми теми, кто борется за свободу и демократию в Беларуси.
Таким образом молодежные активисты стояли на площади 20 минут. Милиция
наблюдала за участниками акции, однако никто не был задержан.
Магілёў
У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага чарговаму
Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі
БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова,
а таксама моладзевыя актывісты Кацярына Ільіна, Натальля Падольская.
Іхнае месца знаходжаньня невядомае.
На месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі
— прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка
абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў
затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя
сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі,
пры адмове іх тут жа затрымлівалі.
Хартия-97
Радыё Свабода
|